Andřej Bakanauskas
29
Andřej Bakanauskas
32
obunachi
1
obuna
1mln
tomosha
Sharhlar
270
Tanlanmalar
Suratlar
1215
Church of Saint Mary in Dudy
vioska Dudy • Nasroniylar ibodatxonasi
Saqlash
Kecha
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны тут у 1608 годзе на сродкі віленскага ваяводы Яна Караля Хадкевіча. У 1772 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл у стылі барока з рысамі народнага дойлідзтва. Гэты касцёл быў асвечаны віленскім біскупам Тамашам Зянковічам у 1781 годзе. У 1930-ыя гг на сродкі мясцовага шляхціча Гераніма Зянковіча і яго жонкі Барбары касцёл быў абноўлены, на вежах быў надбудаваны трэці ярус. Па некаторых звестках, храм быў зачынены з 1959 па 1983 год. У гэты час у будынку знаходзіўся склад. У інтэр'ерах касцёла вылучаюцца тры барокавыя алтары. Цэнтральны з іх 2-ярусны, падняты на высокі пастамент, у цэнтры алтара абраз "Маці Божая з дзіцём" XVIII ст, над ім гарэльефная выява "Укрыжаванне". Побач стаіць 2-ярусная шатровая вежа-званіца, узведзеная ў адзін час з касцёлам. Касцельная тэрыторыя абнесена мураванай агароджай з брамай. На тэрыторыі маюцца невялікія могілкі.
Минутка
vioska Rasoliški • Restoran
Saqlash
Iyun 2026
Отличнейшее придорожное кафе! Ехали с экскурсии по Воложину и искали место, где можно перекусить. Остановились и не пожалели. Радушно встретили, приятное обслуживание и довольно неплохой ассортимент блюд. Ожидание подачи также было недолгим. Блюда очень даже вкусные. Фото прилагаю. Как буду здесь проезжать, то непременно заеду.
Еврейское кладбище
Valozhyn • Qabriston
Saqlash
Iyun 2026
Габрэйскія могілкі. Вядомы з 1656 года. Сярод іншых тут пахаваны заснавальнік Валожынскага ешыбота Хаім Валожынер. Таксама маецца 6 брацкіх магіл габрэяў, расстраляных нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны.
Воложинский краеведческий музей, экспозиция Воложинская Иешива
Valozhyn • Diniy o'quv muassasasi
Saqlash
Iyun 2026
Вельмі цікавы музей, прысвечаны гісторыі заснавання і развіцця габрэйскай адукацыйнай установы - ешыбота. Месціцца якраз у будынку былога ешыбота. У цокальным паверсе знаходзяцца гатэльныя нумары. Вельмі рэкамендую наведаць музей, гэта самая цікавая турыстычная лакацыя горада! Ешыбот у 1803 годзе заснаваў равін Хаім Валожынер. У перыяд найбольшага росквіту тут навучалася больш за 400 чалавек з усёй Расейскай імперыі. Сярод яго выпускнікоў былі вядомыя габрэйскія пісьменнікі, равіны, навукоўцы і палітыкі. У 1896 годзе расейскія ўлады зачынілі ешыбот, запатрабаваўшы выкладанне ў ім расейскай мовы і свецкіх навук. Аднак тагачасны кіраўнік установы Нафталі Бéрлін не пагодзіўся з гэтым. Па іншай версіі, прычынай закрыцця ешыбота былі спробы Берліна прызначыць дэканам свайго сына. У 1899 годзе Рафаэль Шапіра зноў адкрыў ешыбот, але колькасць вучняў тут была значна меншай. Ешыбот праіснаваў да 1939 года. З прыходам савецкіх уладаў установу зачынілі. Апошнія 60 вучняў разам з равінам былі расстраляныя нацыстамі ў 1941 годзе. Пасля вайны ў будынку зрабілі рэстаран "Колас", а ў 1990-ыя гг тут размяшчалася кулінарыя. У 1998 годзе падчас візіта ў Валожын прэм'ер-міністра Ізраіля Шымона Перэса (які родам з Вішнева) была падпісана дамоўленасць аб рэстаўрацыі будынка. У 2000 годзе будынак перадалі Габрэйскай рэлігійнай суполцы Беларусі. Суполка намагался зноў адкрыць ешыбот у будынку, аднак сродкаў на рэстаўрацыю не хапіла. У 2021 годзе будынак быў перададзены на баланс Валожынскага райвыканкама. Быў распрацаваны праект рэканструкцыі, праведзены археалагічныя работы. Працэс распачаўся ў 2023 годзе, па старых фотаздымках быў узноўлены дэкор фасадаў. 19 кастрычніка 2024 года будынак быў урачыста адкрыты. Перад будынкам зроблена навялікая плошча, на якой размешчана скульптура "Равін і Паэт" аўтарства скульптара Дзмітрыя Аганава.
Church of St.Jozef
Valozhyn • Nasroniylar ibodatxonasi
Saqlash
Iyun 2026
Касцёл Святога Язэпа (Юзафа). Першы драўляны касцёл згадваецца яшчэ ў 1492 годзе. У 1806 годзе па фундацыі ўладальніка мястэчка Юзафа Ігнацыя Тышкевіча побач з драўляным быў закладзены падмурак мураванага касцёла. Будаўніцтва завяршылася ў жніўні 1815 года. Паводле адной з версій, аўтарам праекта быў Аўгуст Касакоўскі, які таксама пабудаваў палац Тышкевічаў. Але ёсць іншая версія, што аўтарам касцёла быў Лаўрынас Гуцэвічус – аўтар Кафедральнага сабора ў Вільні. Урачыстае асвячэнне касцёла правёў у 1856 годзе віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг расейскія ўлады перарабілі касцёл пад Маскоўскую царкву ўрадавага сыноду. У 1920-ыя гг польскія ўлады вярнулі храм каталікам. Увесь міжваенны час пробашчам тут служыў ксёндз Антоні Удальскі. У 1943 годзе яго расстралялі нацысты, верагодна за дапамогу габрэям. 8 кастрычніка 1960 года савецкія ўлады зачынілі храм, а яго пробашч Ян Германовіч выехаў у Польшчу. У будынку зрабілі склады, цэх будаўнічай арганізацыі, а пазней філіял завода "Тэрмапласт". У 1991 годзе будынак вярнулі каталікам, пасля чаго была праведзена рэстаўрацыя. Па баках ад галоўнага фасада некалі размяшчаліся фігуры евангелістаў. Пад касцёлам маецца крыпта, у якой раней размяшчалася пахавальня рода Тышкевічаў. Справа ад касцёла стаіць масіўная брама-званіца з бакавымі контрфорсамі, пабудаваная ў 1829 годзе. У арках званіцы размешчаны тры бронзавыя званы.
Автомойка
Grodna • Avto-yuvish
Saqlash
Iyun 2026
Одна из лучших автомоек в городе. Особенно по соотношению цены и качества. Давно пользуюсь их услугами. Всем доволен!
Loyal-Grodno
Grodna • Shinomontaj
Saqlash
Iyun 2026
Уже много лет заезжаю сюда на шиномонтаж. Качеством услуг вполне доволен.
Гарадзенская кавярня
Grodna • Qahvaxona
Saqlash
May 2026
Одна из моих любимых кофеен города. Вкуснейшие и разнообразные десерты, чай, кофе и коктейли. А ещё интересные интерьеры. На одной из стен имеются фотографии часового механизма с Фарного костёла, что находится напротив.
Какао
Grodna • Qahvaxona
Saqlash
May 2026
Небольшая уютная кофейня с приятным интерьером. Находится на некотором отдалении от центра. Тем не менее, рекомендую зайти сюда ради вкуснейших десертов. Рядом небольшая терасса.
Shell oil change center
Grodna • Shinomontaj
Saqlash
May 2026
Отличный сервисный центр! Давно пользуюсь их услугами; замена масла, антифриза, заправка кондиционера и пр. Сотрудники настоящие профессионалы своего дела. Рекомендую!